На трасе М-1 фура сутыкнулася з двума аўтамабілямі

5 Лістапада 2018

Паблізу вёскі Коласава вадзіцелі спыніліся перад пешаходным пераходам, каб прапусціць пешахода. Вадзіцель фуры затармазіць не паспеў. Ад удару адна з легкавушак па інерцыі наехала на пешахода. Сямідзесяцігадовая жанчына ад атрыманых траўм загінула на месцы. Вадзіцель і пасажыр аўтамабіля "Джылі" з траўмамі рознай ступені цяжкасці шпіталізаваныя.

А ў Мінску на плошчы Бангалор у самазвала адкрыўся кузаў. На праезную частку высыпаўся пясок. Рух на некалькіх палосах быў ускладнены. Праз гадзіну дарогу расчысцілі міні-трактарамі.


Папулярныя

Рэкамендуемыя

Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя