На сталічных вуліцах - шэраг дробных аварый

17 января 2018

Моцны мінус змяніўся пацяпленнем і ападкамі. Снегапад і завіруха сталі прычынай сур'ёзных затораў на дарогах.

На сталічных вуліцах - шэраг дробных аварый. Так, на праспекце Незалежнасці жанчына-вадзіцель "сітраена" не справілася з кіраваннем і выехала на сустрэчную паласу. Там яна сутыкнулася з "фольксвагенам". Вадзіцель легкавушкі з чэрапна-мазгавой траўмай шпіталізаваны. Побач - таксама на Незалежнасці - сутыкнуліся адразу чатыры аўтамабілі. ДТЗ адбылося ля станцыі метро "Маскоўская". Вадзіцель "фольксвагена" не справіўся з кіраваннем на заснежанай дарозе і выехаў на сустрэчную паласу. У выніку ўдзельнікамі аварыі сталі чатыры легкавушкі. Ніхто не пацярпеў.

Сур'ёзная аварыя з удзелам маршруткі адбылася раніцай у Пухавіцкім раёне. Ля вёскі Дудуткі аўтамабіль "Лада" занесла на паласу сустрэчнага руху, дзе ён урэзаўся ў рэйсавы мікрааўтобус. Там знаходзіліся сем пасажыраў, у выніку адна жанчына шпіталізавана, а вадзіцель легкавога аўто з траўмамі дастаўлены ў рэанімацыю.