На станцыі метро "Каменная Горка" жанчына саскочыла на рэйкі

17 марта 2017

Здарэнне ў мінскім метро. На станцыі "Каменная Горка" жанчына саскочыла на рэйкі. Новыя падрабязнасці паведамляе твітар-акаўнт метрапалітэна. Пенсіянерка з Валожынскага раёна ўпала перад падыходзячым цягніком. Машыніст прымяніў тэрміновае тармажэнне. Жанчына не пацярпела. Што падштурхнула пасажырку так паступіць, высвятляюць праваахоўныя органы. Затрымка руху склала 6 хвілін.