На праспекце Дзяржынскага грузавік МАЗ урэзаўся адразу ў дзве легкавыя машыны

19 апреля 2018

Пад Мінскам нецвярозы бяспраўнік на Мэрсэдэсе не справіўся з кіраваннем і на высокай хуткасці ўрэзаўся ў дрэва. ДТЗ здарылася каля вёскі Шчомысліца. Вадзіцель з траўмамі шпіталізаваны. Паводле інфармацыі ДАІ, ён ўжо не першы раз садзіцца за руль у нецвярозым стане. Зараз мужчыне пагражае канфіскацыя аўто.

А ў сталіцы падчас ДТЗ пацярпела жанчына. На праспекце Дзяржынскага грузавік МАЗ урэзаўся адразу ў дзве легкавыя машыны. У момант сутыкнення яны стаялі на святлафоры. Паводле слоў вадзіцеля грузавіка, у машыны рэзка сапсавалася тармазная сістэма. Пры гэтым тэхагляд аўто быў пройдзены. Супрацоўнікі ДАІ праводзяць праверку.