На пажары ў Вілейцы загінуў мужчына

3 февраля 2016

На момант прыбыцця ратавальнікаў з-пад даху аднапавярховага драўлянага дома ішоў дым. Гаспадара без прыкмет жыцця знайшлі ў пакоі. Магчымая прычына пажару - неасцярожнае абыходжанне з агнём.

А вось пенсіянера ў Салігорску выратаваць удалося. З задымленай кватэры мужчыну своечасова вывелі на свежае паветра супрацоўнікі МНС. Зараз пацярпелы шпіталізаваны. Прычынай узгарання стала непатушаная цыгарэта.