На пажары ў Пухавіцкім раёне загінулі двое дарослых, дзеці з апёкамі ў бальніцы

2 декабря 2019
Трагедыя ў Пухавіцкім раёне. На пажары загінулі двое дарослых, а дзеці з апёкамі ў бальніцы. У вёсцы Блонь агонь ахапіў жылы дом. У гэты момант унутры знаходзіліся дзевяць дзяцей, гаспадыня і брат яе мужа. Дарослыя выратавацца не паспелі: жанчына і мужчына дапамагалі выбрацца дзецям. Дзве дачкі гаспадыні атрымалі апёкі, астатнія не пацярпелі. Прычына здарэння яшчэ невядома. Магчыма, неасцярожна распальвалі печку.