На пажары ў Маладзечне загінуў чалавек

19 февраля 2016

Раніцай у службу выратавання паступіла паведамленне аб узгаранні прыватнага дома. Да прыбыцця пажарнай каманды жылое памяшканне гарэла адкрытым полымем. У выніку знішчаны дах, маёмасць і пашкоджаны сцены. Без прымет жыцця ратавальнікі знайшлі гаспадара дома. Мужчына так і не прыйшоў у прытомнасць. Прычыны здарэння высвятляюцца, адна з асноўных версій - неасцярожнасць пры курэнні.