На пажары ў Мінску супрацоўнікі МНС выратавалі мужчыну

16 мая 2019

Сёння раніцай на вуліцы  Розы Люксембург адкрытым полымем гарэла кватэра на першым паверсе. Ратавальнікаў выклікалі суседзі. Па прыбыцці на месца ратавальнікі  знайшлі ў адным з пакояў 53-гадовага  гаспадара кватэры без прытомнасці. Пацярпелага адразу шпіталізавалі,   узгаранне хутка ліквідавалі. Адна з магчымых версій узнікнення пажару - кароткае замыканне электраправодкі.