На пажары ў Капыльскім раёне загінуў мужчына

29 августа 2016

Калі на месца здарэння прыбылі ратавальнікі, жылое памяшканне і гаспадарчыя пабудовы гарэлі адкрытым полымем, абваліўся дах. У момант пажару ў доме знаходзіліся 3 чалавекі. Мужчына так і не прыйшоў у прытомнасць, яго жонцы і ўнуку ўдалося выратавацца, жанчына з апёкамі шпіталізавана. Асноўная версія ўзгарання - парушэнне правіл эксплуатацыі электраабсталявання.