На пажары ў Фаніпалі супрацоўнікі МНС выратавалі шэсць чалавек

31 января 2019

Узгаранне здарылася сёння раніцай у шматкватэрным жылым доме на чацвертым паверсе. Гаспадыню кватэры выратавала суседка: яна пачула гук пажарнага апавяшчальніка. Жанчына дастаўлена ў бальніцу. Яшчэ пяцярых чалавек эвакуіравалі ратавальнікі. Пажар хутка ліквідавалі. Прычына ўзгарання высвятляецца.