На пажары ў Барысаўскім раёне эвакуіравана 13 чалавек
21 декабря 2020
На пажары ў Барысаўскім раёне эвакуіравана 13
чалавек, сярод якіх - дзіця. Паведамленне
аб узгаранні ў трохпавярховым жылым доме ў вёсцы паступіла ратавальнікам. Яны
аператыўна прыбылі на месца, у шчыльна задымленай кватэры на першым паверсе
знайшлі гаспадара, вынеслі яго на свежае паветра і перадалі медыкам. З
папярэднім дыягназам "атручванне прадуктамі гарэння" мужчыну
даставілі ў бальніцу. Дакладная прычына ўзгарання высвятляецца, адна з магчымых
версій - неасцярожнасць пры курэнні.













