На пажары ў Бярэзінскім раёне загінуў чалавек

18 февраля 2016

На пажары ў Бярэзінскім раёне загінуў чалавек, трое пацярпелі. На момант прыбыцця супрацоўнікаў МНС дом у вёсцы Манча гарэў адкрытым полымем, дах ужо быў знішчаны. Мужчына з жонкай і трохгадовай дачкой самастойна выбраліся з дому, але атрымалі апёкі рознай ступені цяжкасці і зараз шпіталізаваныя. Сямідзесяцігадовы мужчына, які таксама знаходзіўся ў доме, выратавацца не паспеў - у выніку пажару ён загінуў. Магчыма, прычынай здарэння стала парушэнне правіла эксплуатацыі печаў або абагравальных прыстасаванняў.