На скрыжаванні Якуба Коласа і Бялінскага адбылося ДТЗ з удзелам дзвюх машын

12 января 2017

Павярнуў у забароненым месцы і атрымаў удар у бок. На скрыжаванні вуліц Якуба Коласа і Бялінскага адбылося ДТЗ з удзелам дзвюх машын. Вадзіцель таксі рухаўся па вуліцы Якуба Коласа, пачаў паварочваць налева, і ў яго на поўным ходзе ўрэзаўся сустрэчны аўтамабіль "рэно". Машыны вынесла на тратуар, і яны знеслі светлафор. У таксі знаходзілася жанчына-пасажыр, яна атрымала пералом рэбраў. Зараз пацярпелая шпіталізавана. У вадзіцеля "рэно" таксама ёсць траўмы. Уладальнік таксі не пацярпеў і цалкам прызнаў сваю віну. Светлафор на месцы здарэння ўжо аднавілі.