На скрыжаванні вуліц Чыгуначнай і Сямашкі не размінуліся два аўтамабілі

13 мая 2020
У сталіцы высвятляюць акалічнасці дарожна-транспартнага здарэння. На скрыжаванні вуліц Чыгуначнай і Сямашкі не размінуліся два аўтамабілі. Вадзіцель ВАЗ рухаўся па Алібегава з боку праспекта Газеты "Праўда" , а таксі "рэно" - у прамым напрамку з праспекта Дзяржынскага ў бок Уманскай. У выніку сутыкнення таксі перакулілася, траўмы атрымаў пасажыр, ён дастаўлены ў бальніцу. Папярэдняя прычына аварыі - ігнараванне патрабаванняў светлафора адным з удзельнікаў дарожнага руху.