На скрыжаванні праспекта Незалежнасці і Філімонава сёння перакуліўся аўтамабіль ВАЗ

14 сентября 2018
Вадзіцель не справіўся з кіраваннем і наехаў на бардзюр. За рулём, паводле слоў відавочцаў, быў малады чалавек, ён змог дайсці да машыны хуткай дапамогі самастойна. Ратавальнікі на месцы аварыі праводзілі работы па зліванні паліва для недапушчэння ўзгарання.