На скрыжаванні Партызанскага праспекта і Жылуновіча аўтамабіль «рэно» сутыкнуўся з аўтобусам

18 октября 2018

Аварыя ў сталіцы. На скрыжаванні Партызанскага праспекта і вуліцы Жылуновіча аўтамабіль «рэно» сутыкнуўся з аўтобусам. Вадзіцель МАЗа адчуў удар, калі паварочваў налева і саступаў дарогу сустрэчным машынам. У выніку аварыі вадзіцель «рэно» з чэрапна-мазгавой траўмай і ўдарам шпіталізаваны. Пасажыры аўтобуса не пацярпелі.