На пераездзе ў Іваноўскім раёне Брэсцкай вобласці сутыкнуліся цягнік і мікрааўтобус

15 сентября 2017

Чацвёра загінуўшлых, сярод якіх вадзіцель і падлетак 16 гадоў, а таксама двое дзяцей 2014 і 2015 гадоў нараджэння. Цягнік падаваў сігналы, але трагедыі пазбегнуць не ўдалося. Паводле папярэдняй інфармацыі, вадзіцель мікрааўтобуса паспрабаваў праскочыць пераезд. Яшчэ два пасажыры, у тым ліку маленькае дзіця, дастаўлены ў бальніцу. На месцы трагедыі працуюць следчая група, эксперты і міліцыя.