На Мінскай кальцавой раніцай сутыкнуліся адразу 4 аўтамабілі

22 марта 2019

Аварыя на Мінскай кальцавой. Сёння раніцай сутыкнуліся адразу 4 аўтамабілі. На з'ездзе каля мікрараёна Малінаўка БМВ не саступіла дарогу МАЗу. У выніку  своечасова зрэагаваць на змяненне дарожнай сітуацыі не паспелі і іншыя вадзіцелі, здарылася яшчэ адно сутыкненне - "рэно" і "фольксвагена". Адзін з вадзіцеляў з траўмамі шпіталізаваны.