На Мінскай кальцавой сёння сутыкнуліся чатыры аўтамабілі

20 мая 2019
"Аўдзі" рухаўся па другой паласе  з боку  вуліцы Шаранговіча ў напрамку Мазурава. У легкавушкі адляцела  пярэдняе кола, і машына спынілася. Вадзіцель “фольксвагена”, які рухаўся ўслед, не паспеў затармазіць і ўрэзаўся ў “аўдзі”. А праз 15 хвілін вадзіцель  ДАФ, які ўбачыў наперадзе аварыю, знізіў хуткасць, каб перастроіцца. У гэты момант ў аўто ўрэзаўся “форд”. Ад удару  “фольксваген”  і  ДАФ адкінула на трэцюю паласу, а “форд”  - на першую. У выніку ДТЗ вадзіцель «форда” атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці. Пацярпелы дастаўлены ў бальніцу.