На Мінскай кальцавой грузавік сутыкнуўся з "Пежо"

30 января 2018

Вадзіцель цяжкагруза рухаўся з праспекта Незалежнасці ў напрамку Лагойскага тракта і не вытрымаў дыстанцыю. У выніку стварыўся так званы цягнік - ад удару па ланцугу сутыкнуліся яшчэ чатыры аўто. Усе яны сур'ёзна пашкоджаны. Ніхто з вадзіцеляў не пацярпеў.

І яшчэ адно ДТЗ - у Маладзечанскім раёне. Пад колы аўто трапіў мужчына. Ён пераходзіў дарогу не па пешаходным пераходзе і не меў флікераў, таму вадзіцель своечасова не заўважыў яго. Ад атрыманых траўм мужчына памёр у бальніцы. Заведзена крымінальная справа. У гэтыя дні інспектары ДАІ ўзмацнілі кантроль на небяспечных участках дарог. За мінулы год у Мінскай вобласці здарыліся дзвесце аварый з удзелам пешаходаў.