Сур'ёзная аварыя на Мінскай кальцавой дарозе. У раёне вуліцы Убарэвіча сутыкнуліся легкавая машына і фура. Вадзіцель падчас перастраення, паводле папярэдніх звестак, не заўважыў фуру і ўрэзаўся ў прычэп. Удар прыйшоўся з боку ад машыны. У выніку загінула пасажырка, вадзіцель з траўмамі шпіталізаваны. Вадзіцель грузавіка не пацярпеў. На месцы аварыі зафіксаваны сур'ёзны затор.
На Мінскай кальцавой дарозе сутыкнуліся легкавая машына і фура
30 ноября 2018