На два дні без гарачай вады засталіся жыхары некаторых дамоў у Мінску

19 сентября 2018

На два дні без гарачай вады засталіся жыхары некаторых дамоў у Мінску, а таксама два дзіцячыя садкі, школа і некалькі адміністрацыйных будынкаў. Прычына - стан трубаправода на адным з участкаў цеплавых сетак. Што гэта - неабходнасць або ліквідацыя сваіх жа памылак? Ці будуць яшчэ няпланавыя адключэнні? І ці чакаць поўнай адмовы ад летняй прафілактыкі? У нюансах разбіралася Анастасія Бенедзісюк (відэа).