На дарогах краіны

15 января 2021

Не ўлічыла ўмоў надвор'я

Не ўсе вадзіцелі, на жаль, улічваюць умовы надвор'я. У Мінску аварыя з удзелам тралейбуса - ён спыніўся на скрыжаванні вуліц Вірскай - Брылеўскай з-за тэхнічнай няспраўнасці, і ў яго ўрэзалася вадзіцель Kia. Ад ўдару аўтамабіль адкінула ў крайнюю правую паласу на маршрутку. У выніку здарэння вадзіцель Кіа атрымала цялесныя пакалечанні і дастаўленая ў медустанову. 

Пазбег сутыкнення і наехаў на святлафор

Вось, каб пазбегнуць сутыкнення, гэты аўтамабіль наехаў на святлафор. Аварыя здарылася сёння на сталічнай вуліцы Дзянісаўскай. 20-гадовы вадзіцель Volkswagen ехаў з Аэрадромнай у напрамку Маякоўскага. Падчас перастраення не прапусціў Citroen. У выніку - апошні тэрмінова затармазіў, выехаў на раздзяляльную паласу і збіў святлафор. Пацярпелых няма.