На дачным участку адкрытым полымем гарэлі чатыры будынкі

7 апреля 2016

Два хлявы і лазня знішчаны, у дома абгарэў дах - у вёсцы Сітнікі Пухавіцкага раёна на дачным участку адкрытым полымем гарэлі чатыры будынкі. Распаўсюджвацца пажар пачаў з хлева. Потым полымя перакінулася на лазню і жылы аднапавярховы дом. Пры тушэнні ратавальнікам прыйшлося задзейнічаць спецтэхніку. Гаспадароў дома не было. Акалічнасці здарэння высвятляюцца. Усяго ж за мінулыя суткі зафіксавана амаль 60 узгаранняў, прычынай больш як 40 з іх стала спальванне сухой расліннасці.