На Чкалава вадзіцель легкавой машыны ўрэзаўся ў газетны кіёск

4 октября 2017

Сур'ёзная аварыя ў Мінску. Некалькі гадзін таму на вуліцы Чкалава вадзіцель легкавой машыны выехаў на прыпынак і ўрэзаўся ў газетны кіёск. Пацярпела пенсіянерка. Яна шпіталяваная з адкрытымі пераломамі і чэрапна-мазгавой траўмай.

А ва ўчорашняй аварыі на скрыжаванні Дзяржынскага і Любімава пацярпелі два чалавекі. Аднак, паводле звестак Мінтранса, па дапамогу звярнуліся пяцёра. Судзячы па відэазапісах, вадзіцель тралейбуса выехаў на перакрыжаванне на чырвонае святло і ўрэзаўся ў фуру. Але падрабязнасцяў інцыдэнта 26-гадовы шафёр, які таксама пацярпеў, не памятае.