Надзвычайнае здарэнне ў Чэрыкаўскім раёне. На 9-гадовую дзяўчынку накінуліся дзве раз'юшаныя аўчаркі. Па словах уладальніка, сабакі сарваліся з ланцуга. Адбіць дзіця змаглі дарослыя, якія падаспелі на дапамогу. У пацярпелай сур'ёзныя траўмы нагі, падрапаная шыя. Дзяўчынка знаходзіцца ў бальніцы ў здавальняючым стане, прызначаныя ін'екцыі. Узятыя аналізы на шаленства. Адну з сабак па рашэнні ўладальніка ўсыпілі.
За парушэнне правіл утрымання сабак уладальніку аўчарак пагражае штраф ад 2 да 6 мільёнаў 300 тысяч рублёў.













