МУС паведаміла аб затрыманні 36-гадовага збытчыка наркотыкаў

28 октября 2019
Два пісталеты, амаль паўкілаграма амфетаміну і буйная сума грошай. МУС паведаміла аб затрыманні 36-гадовага збытчыка наркотыкаў. Яго ўзялі пасля здзелкі. Падчас вобыскаў дома ў падазронага, а таксама ў аўтамабілях, якія належалі як яму, так і сваякам,  выяўленыя 450 грамаў наркатычнага парашка, палімерныя пакеты, шалі і зброя. Канфіскавалі і некалькі пачкаў гатоўкі: долары, еўра і беларускія рублі. Крымінальная справа ўзбуджана па трэцяй частцы артыкула - за пазапраўны абарот наркотыкаў.