МУС папярэджвае аб новай разнавіднасці кіберзлачынстваў у Беларусі

12 февраля 2018

Махляры выкрадаюць грошы з дапамогай мабільнага банкінгу. І робяць гэта з дапамогай смартфона самога пацярпелага. Схема выглядае так. На вуліцы або ў коле знаёмых зламыснікі просяць тэлефон. Пад выглядам набору нумара адпраўляюць USSD-запыт або праз Інтэрнэт актывуюць паслугу М-банкінг. Яна дазваляе кіраваць рахункам і атрымаць у аператара сотавай сувязі лімітаваную мікрапазыку. Затым зламыснікі аператыўна пераводзілі грошы на расійскія абаненцкія нумары або банкаўскія рахункі. Падобным чынам маглі выкрасці і сродкі з балансу мабільнага тэлефона. Такім чынам у пацярпелых знікала ў сярэднім ад 100 да 200 рублёў. Агульная сума шкоды складае больш за 2 000 рублёў.

Уладзімір Зайцаў, намначальніка ўпраўлення па раскрыцці злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій КМ МУС Беларусі: "Выкарыстоўваючы актывізаваную паслугу М-банкінгу, зламыснік можа выкрасці грошы з асабовага рахунку абаненцкага нумара. У студзені ўжо затрыманыя трое беларусаў - дзейнічалі ў Мінску, Мінскай і Магілёўскай абласцях. Ужо зафіксавана 20 эпізодаў. Зараз устанаўліваюцца і іншыя эпізоды".

Заведзеныя крымінальныя справы паводле артыкула "Крадзеж шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі".