МУС Беларусі пацвердзіла інфармацыю аб затрыманні нецвярозым за рулём начальніка Столінскага РАУС

28 апреля 2017

Інцыдэнт адбыўся 22 красавіка ў вёсцы Галева. Падпалкоўнік Вячаслаў Філіпчык быў спынены падчас планавага рэйда супрацоўнікамі ДАІ і УСБ. Знаходзячыся ў водпуску, ён ехаў у цывільным адзенні на Land Rover жонкі. Колькі праміле паказаў агляд, невядома. Нягледзячы на рангі, званні і заслугі, растлумачылі ў МУС, Філіпчык будзе звольнены і панясе самае суровае пакаранне ў адпаведнасці з Адміністрацыйным кодэксам.