Мужчына з электрашокерам абрабаваў аддзяленне банка

2 марта 2017

Мужчына з электрашокерам абрабаваў аддзяленне банка ў вёсцы Фарынава Полацкага раёна. Невядомы напаў на касіра і забраў з касы больш за дзесяць тысяч рублёў. Супрацоўніца банка не пацярпела. Твар мужчыны быў закрыты зялёнай хусткай або шалікам.

Узбуджана крымінальная справа. У раскрыцці злачынства ўдзельнічае ўвесь асабісты склад Полацкага РАУС і супрацоўнікі крымінальнага вышуку.