Мужчына загінуў у аварыі ў Слуцкім раёне

10 июля 2018

Пачнем навіны з апошніх дарожна-транспартных здарэнняў. Мужчына загінуў у аварыі ў Слуцкім раёне. Мікрааўтобус "Форд" на высокай хуткасці ўрэзаўся ў машыну дарожнай службы. У гэты момант праводзіліся рамонтныя работы. Выратаваць вадзіцеля "Форда" не ўдалося, другі - шпіталізаваны. Акалічнасці аварыі зараз высвятляюцца.

А ў цэнтры сталіцы ад моцнага ўдару перакулілася таксі. У салоне знаходзіліся два пасажыры. У момант аварыі вадзіцель іншага легкавога аўто выязджаў на магістраль і не саступіў дарогу таксі. У выніку ДТЗ сур'ёзных траўм ніхто не атрымаў.