Мотадэльтаплан разбіўся ва Ушацкім раёне Падрабязнасці трагедыі

12 января 2018

Мотадэльтапланам, які ўчора ўвечар разбіўся ва Ушацкім раёне, кіраваў 36-гадовы індывідуальны прадпрымальнік з Полацка. Падрабязнасці трагедыі нам распавялі ў Следчым камітэце. Паводле папярэдняй інфармацыі, мужчына хацеў праверыць двухмесны планёр перад купляй. Для гэтага ён прыехаў на нядзеючую ўзлётна-пасадачную паласу, якая знаходзіцца побач з вёскай Кублішчана. Вядома, што дэльтаплан праляцеў каля кіламетра на вышыні прыблізна 50 метраў. Пасля чаго паваліўся. Пілот памёр на месцы здарэння.

Святлана Сахарава, афіцыйны прадстаўнік УСК Беларусі па Віцебскай вобласці: "Выкарыстоўваючы перасоўную крыміналістычную лабараторыю, магчымасці якой дазваляюць праводзіць агляд у любы час сутак, зафіксавана месца аварыі, канфіскаваныя рэчыўныя доказы. Следчыя прызначылі судмедэкспертызу, высвятляюцца акалічнасці аварыі".

Для ўдзелу ў аглядзе месца здарэння прыцягнутыя супрацоўнікі дэпартамента па авіяцыі Міністэрства транспарту і камунікацыі Беларусі. Праверка працягваецца.