Маланкі справакавалі пяць пажараў у Гродзенскай вобласці

15 августа 2018

Пашкоджаныя толькі гаспадарчыя пабудовы і дахі. На шчасце, з людзей ніхто не пацярпеў. А ў вёсцы Гожа Гродзенскага раёна гарэў касцёл 19 стагоддзя, які з'яўляецца гісторыка-культурнай каштоўнасцю. Калі пачаўся пажар, унутры нікога не было. У храме святых апосталаў Пятра і Паўла ў званіцу трапіў разрад маланкі. На месца прыбылі 6 пажарных разлікаў, дзякуючы якім і ўдалося пазбегнуць сур'ёзных наступстваў. У выніку абгарэла некалькі кніг і адзенне.