Мокры снег справакаваў чараду аварый у Магілёве

13 января 2020
Адразу некалькі ДТЗ здарыліся на Фацінскім мосце, у выніку чаго на эстакадзе ўтварыўся затор. У адным выпадку вадзіцель Мэрсэдэса не справіўся  з кіраваннем, аўтамабіль знёс дарожны адбойнік, у другім - легкавая машына сутыкнулася з фургонам. Аб пацярпелых не паведамляецца, дарожная міліцыя высвятляе акалічнасці здарэнняў.