У Міністэрстве аховы здароўя расказалі наконт стану ахвяр выбуху ў вёсцы Каралёў Стан

22 мая 2018
Два пацыенты ў цяжкім стане ў апёкавай рэанімацыі бальніцы хуткай дапамогі Мінска. Адзін чалавек атрымаў траўмы сярэдняй ступені, яшчэ адзін - лёгкай. Нагадаем, у вёсцы Каралёў Стан раніцай адбыўся выбух і пачаўся пажар у цэху па вытворчасці бітумнай гідраізаляцыі прадпрыемства "Алкід". Зараз полымя ліквідавана.