Міністэрства здароўя прыпыніла выкарыстанне ў Беларусі бельгійскай вакцыны

2 июня 2016

Міністэрства здароўя прыпыніла выкарыстанне ў Беларусі бельгійскай вакцыны, якой зрабілі прышчэпку памерлай у Гродне дзяўчынцы. Забарона на прэпарат будзе дзейнічаць да спецыяльнага загаду. Гэта абумоўлена экспертызай, якая зараз праходзіць, і даследаваннямі па факце смерці шасцігадовага дзіцяці. Канфіскаваныя ўсе ампулы. Матэрыялы справы перададзеныя ў Мінск на аналіз. Вакцына супраць адзёру, краснухі і паратыту цэнтралізавана закупляецца медустановамі Беларусі з 2014 года. Толькі сёлета было скарыстана больш як 150 000 доз гэтага прэпарата. Ні аднаго смяротнага выпадку за гэты час не было.