Мінскі абласны суд сёння вынес вердыкт па справе аб забойстве бізнесмена ў Беразіно Сяргея Мяцельскага

26 Ліпеня 2019
Пажыццёвае зняволенне для Аляксея Сінкевіча і 24 гады пазбаўлення волі для Расціслава Светчыкава. Гэткае суровае пакаранне з улікам папярэдняга прысуду, вынесенага абвінавачаным за іншае забойства. Аляксея Сінкевіча абвінавачвалі ў забойстве, спалучаным з вымагальніцтвам, наўмысным знішчэнні маёмасці і незаконных дзеяннях з агнястрэльнай зброяй. Расціслава Светчыкава - у вымагальніцтве.

Нагадаем, раніцай 26 верасня 2016 года на ўскраіне Беразіно гарэў "аўдзі". Пазней падчас тушэння пажару ў салоне знайшлі цела ўладальніка - бізнесмена Сяргея Мяцельскага. Прычынай смерці стала агнястрэльнае раненне.


Папулярныя

Рэкамендуемыя