Мінскі абласны суд сёння вынес вердыкт у дачыненні да 12 чалавек па макавай справе

27 февраля 2020
Абвінавачаныя прыгавораны да тэрмінаў ад 3 да 10 гадоў. І адзін з фігурантаў быў апраўданы. Усяго затрымана больш за 40. Іх падазраюць ва ўдзеле ў арганізаванай групе, якая займалася перавозкай,  захоўваннем і продажам наркатычных сродкаў. Мак перавозілі з Расіі і Украіны  пад выглядам харчовых дабавак.

З-за вялікай колькасці фігурантаў працэсу  іх падзялілі на тры групы. Адной з іх  вынеслі прысуд у канцы студзеня. Наперадзе суд над яшчэ адной групай.