Мінскі гарадскі суд сёння вынес вердыкт па гучным крымінальным працэсе

14 октября 2019
На лаве падсудных - 37 чалавек, яны падазраваліся ў распаўсюджванні наркотыкаў у Беларусі, у тым ліку і ў буйным памеры. Як высветліў бок абвінавачання, большасць фігурантаў учынялі злачынствы ў складзе арганізаваных груп і дзейнічалі праз інтэрнэт з выкарыстаннем розных спосабаў шыфравання і канспірацыі. Да прыкладу, бескантактавы шлях распаўсюджвання зелля. Падчас расследаванняў канфіскавана звыш сямі кілаграмаў наркатычных і псіхатропных рэчываў. Кожны з удзельнікаў выконваў сваю ролю: закладчыка, кур'ера або аптавіка. У выніку абвінавачаныя атрымалі розныя тэрміны - ад так званай хатняй хіміі да 15 гадоў пазбаўлення волі. Дваіх адпусцілі з-пад варты. Працэс праходзіў у сталічным СІЗА № 1, паколькі толькі там магла змясціцца такая колькасць удзельнікаў крымінальнага працэсу, адвакатаў і сведак.