Мінская міліцыя закрыла буйны канал гандлю наркотыкамі

17 июля 2019

Дылер і дзесяць пакупнікоў  затрыманыя.  Мінская міліцыя  закрыла  буйны канал гандлю наркотыкамі. Уладальнікі інтэрнэт-магазіна - у распрацоўцы. Асноўны падазроны  працаваў на Мінскі і Смалявіцкі раёны.  Яго ўзялі з доказамі злачынства падчас продажу чарговай партыі.  Хлопцу  24  гады, ён жыхар Мінска і афіцыйна працаваў менеджарам будаўнічай фірмы.

Алег Сільвестровіч, начальнік УНіСГЛ УУС Мінскай вобласці: "Гэты малады чалавек працаваў на інтэрнэт-магазін на працягу месяца. У дзень умудраўся рабіць па 100-200 закладак. Падчас затрыманняў канфіскавана  парадку 70 закладак (адна з якой была буйной), розныя забароненыя ў Беларусі рэчывы - параметылэфедрон і марыхуана".

У схованках знойдзена  каля 10 грамаў мефедрону і 100 грамаў марыхуаны. 

А ўжо дома  выявілі і фасовачныя матэрыялы, і электронныя вагі. Узбуджана серыя  крымінальных спраў.