Мінск залівае. Затоплены з-за вялікай колькасці ападкаў вуліцы і дарожныя заторы да 10 балаў

18 мая 2018

Як і папярэджвалі сіноптыкі, у другой палове дня Мінск накрыла стыхія. Прайшоў моцны лівень з градам. На гарадскіх магістралях зафіксавана вялікая колькасць дробных аварый.

Найбольш складаная сітуацыя на праспекце Незалежнасці і Лагойскім тракце. Затор у адзін бок расцягнуўся да плошчы Перамогі. У Рэспубліканскім гідраметэацэнтры паведамілі, імавернасць дажджу і навальніц у Мінску захаваецца да самага вечара.