Мінчанін упаў у яму ў двары і загінуў

6 ноября 2019

У Мінску следчыя высвятляюць акалічнасці надзвычайнага здарэння, што адбылося ўвечары 3 лістапада. Паводле папярэдняй інфармацыі, 57-гадовы мужчына ў двары аднаго з жылых дамоў сталіцы ўпаў у агароджаную яму, выкапаную пры правядзенні камунальных работ. Яго цела без прыкмет жыцця неўзабаве заўважыў жыхар найбліжэйшага дома на глыбіні каля 2,5 метра. Па факце праводзіцца праверка. Прызначана судмедэкспертыза.