Мінчанін выкраў грузавік і разбіў 12 машын

27 мая 2020
12 машын разбіў, а да таго выкраў грузавік. Сталі вядомыя падрабязнасці крымінальнай справы ў Мінску. Два тыдні таму мінчанін завалодаў грузавіком у двары на вуліцы Лынькова. Машына на паркоўцы аказалася незамкнёнай, а ключ ляжаў на сядзенні вадзіцеля. Мужчына вырашыў пракаціцца, але не справіўся з кіраваннем і пашкодзіў 12 прыпаркаваных аўтамабіляў, пасля чаго пакінуў месца здарэння. І ажыццявіў ён гэта ў стане алкагольнага ап'янення. Зараз маладога чалавека знайшлі і затрымалі. Заведзена крымінальная справа.