Мінчанін прыгавораны да 11 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму за махлярства з нерухомасцю

15 апреля 2019
Мужчына з 2006 па 2018 гады прапаноўваў дапамогу ў афармленні дакументаў па даверанасці і атрымліваў права распараджэння кватэрамі і зямельным участкам. І ў выніку ён завалодаў чужымі грашыма. Агульны ўрон перавысіў 2 мільёны рублёў. Пацярпелымі прызнаныя 28 чалавек. Прыгавор пакуль у законную сілу не ўступіў.