Міліцыя затрымала мінскага падпальшчыка

9 июля 2018

Ім аказаўся 38-гадовы мужчына, які нідзе не працуе. Нагадаем, у купальскую ноч зламыснік падпаліў тры машыны. Яго матывы пакуль невядомыя. Пры аглядзе месца надзвычайнага здарэння былі знойдзены раскіданыя курыныя тушкі, свіныя вушы і языкі, а таксама купюры наміналам пяць долараў і дзве банкі чырвонай фарбы. Пад кожным згарэлым аўто былі выяўлены каністры з гаручай вадкасцю. Яшчэ адна каністра знойдзена пад цэлым аўтамабілем, але яна не загарэлася.

Што на гэты момант вядома аб затрыманым, раскажа Юрый Шаўчук (відэа).