Міліцыя шукае выкрадальнікаў 98-мі слупоў з трасы Мінск - Гродна

12 апреля 2018

Брусы з металапрофілю зніклі ў мінулыя выхадныя ля вёскі Мазурка Валожынскага раёна. Іх усталёўвалі для мантажу агароджы ўздоўж лесапаласы на гэтым участку аўтадарогі. Урон склаў больш чым дзве з паловай тысячы рублёў.