Міліцыя працягвае пошук усіх пацярпелых серыйнага гвалтаўніка, затрыманага год таму

19 сентября 2016

Сто нападаў на дзяўчат і жанчын - такое сённяшняе прызнанне серыйнага гвалтаўніка, затрыманага праваахоўнікамі год таму. Міліцыя працягвае пошук усіх пацярпелых і просіць іх адклікнуцца. Размова ідзе пра ўраджэнца Расіі. Па словах аператыўнікаў, на яго след удалося выйсці пасля таго, як гвалтаўнік напаў на жанчыну ў Драгічыне і пакінуў на месцы свае сляды крыві. Падчас расследавання высветлілася, што гэты чалавек на працягу дваццаці гадоў нападаў на жанчын і ў Беларусі, і ў Расіі.

Вядома, што больш за ўсё пацярпелых у Брэсцкай і Мінскай абласцях. Мужчына нападаў на жанчын у чыгуначных станцый, у бязлюдных месцах. Пад пагрозай нажа гвалтаваў іх, затым адбіраў каштоўнасці.