Міліцыя працягвае пошук ахвяр двух сталічных таксістаў

18 августа 2016

Міліцыя працягвае пошук іншых ахвяр двух сталічных таксістаў. Нагадаем, вадзіцелі адной буйной кампаніі падазраюцца ў рабаванні прастытутак. Напярэдадні хлопцаў затрымалі пасля таго, як яны напалі на адну дзяўчыну лёгкіх паводзінаў у яе ж дома. Да дамы мужчыны прыехалі па аб'яве. Выбралі, як потым высветлілася, дзяўчыну, чые паслугі каштавалі даражэй, у надзеі, што і грошай у яе будзе таксама больш. Ілжэкліенты звязалі ахвяру і абрабавалі яе кватэру. Жанчына, нягледзячы на тонкасці прафесіі, напісала заяву ў міліцыю. Праз дзень падазроных затрымалі.

Затрыманымі аказаліся ўраджэнцы Івацэвіцкага раёна і Лагойска. Падчас вобыску сышчыкі ў іх на арандаванай кватэры ў сталіцы знайшлі маскі, мноства сім-карт, а таксама псіхалагічную літаратуру, як уваходзіць да людзей у давер. Затрыманыя падазраюцца і ў іншых крадзяжах. Вядомыя факты, калі таксісты з'язджалі з рэчамі сваіх кліентаў. Не выключана, што ў іх спісе не адна такая абрабаваная дзяўчына.