Міліцыя шукае мужчыну, які пранік у раздзявальню аптэкі

8 декабря 2015

Міліцыя Мінскай вобласці шукае мужчыну, які прабраўся ў раздзявальню аптэкі ў вёсцы Ляскоўка Мінскага раёна. Невядомы ўкраў асабістыя рэчы правізара. З жаночай сумачкі работніка зніклі кашалёк, залаты бранзалет і банкаўская картка з запісаным пін-кодам. Гэтым мужчына і скарыстаўся. Фотаздымкі зламысніка зрабіў банкамат у Мінску, адкуль злачынец і зняў усе грошы. Зараз гэтага чалавека шукае міліцыя.