Міліцыянеры Мінскай вобласці затрымалі распаўсюджвальнікаў наркотыкаў

21 августа 2018

40 закладак з амфетамінам і больш за 300 грамаў марыхуаны. Міліцыянеры Мінскай вобласці затрымалі распаўсюджвальнікаў наркотыкаў. Спецаперацыя праходзіла ў сталічнай кватэры, дзе жылі падазроныя. Па інфармацыі міліцыі, двое сяброў працавалі на інтэрнэт-магазін па продажы наркотыкаў. Маладым людзям дасылалі паведамленні з каардынатамі, дзе яны павінны былі забраць тавар і перахаваць для спажыўцоў.

У адносінах да затрыманых узбуджана крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў. У міліцыі паведамілі, што адзін з фігурантаў раней ужо прыцягваўся да адказнасці за аналагічнае злачынства.